Создать акаунт

Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы

ПраймМьюзик » Альтернатива » Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы
Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы скачать mp3
  • Слушали: 5
  • Дата: 03.12.2024
  • Год: 2022
  • Длительность: 3:28
  • Качество: 320 kbps
Слушать
Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы
Скачать MP3

Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы текст песни:

З закінутага дрэва
птушкі рвуцца ў Вырай,
большасць прэч,
трымцяць па іх галіны,
гаротна сірацее
мая краіна
аздобленая спрэс
сузор'ямі надзей,
якія раптам
згаслі назаўжды...

На тле заходу развітацца,
падалей, і не вяртацца.

Крыжы ўздоўж шашы,
енк нежывых
скуголіць у гушчары...

Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...

Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...

Мой кнот цярпення палае
безнадзейна і млява,
які год не згасае,
і ці наўмысна я
выпрабоўваю лёс,
застаючыся тут,
пад ценем тых жа
змрочных хмар,
аддаўшы шыю на ланцуг,
займеўшы вечна сумны твар.

Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...

Й нават на волі
(мы страцілі пах)
усё роўна ў палоне
(свірбіць ажно жах)
усечасных арэляў
(так халодна ўнутры)
з якіх не саскочыць,
не дапамагчы...

Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...

Рекомендуем:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 50 знаков. комментарии модерируются
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив